Усе навіны

Майк Тайсан: «Не хачу больш чуць, як Флойд Мэйвэзэр кажа пра свой гаўняны рэкорд 50-0 і таму падобнае»

14 студзеня 2023, 15:31

Былы чэмпіён свету Майк Тайсан выказаўся пра рэкор Флойда Мейвезера.

«Ведаеце, ёсць такія людзі ў боксе... Усё роўна, наколькі крутымі яны былі ў свой час, але статус найвялікшага яны ўсё роўна ніколі не дасягнуць.

Нават, нягледзячы на тое, што яны зараблялі нерэальныя грошы, ім не параўнацца з Хуліа Сесарам Чавесам. Зразумейце, што ў дадзеным выпадку грошы не зʼяўляюцца паказчыкам. Мне ўсё роўна, колькі ў яго грошай.

Менавіта з гэтай прычыны я і не хачу больш чуць, як Флойд Мэйвэзэр гаворыць аб сваім гаўняным рэкордзе 50-0 і таму падобным», – сказаў Тайсан.