Усе навіны

Аляксандр Усік: «Вы лічыце сябе праваслаўнай краінай. Чаму ў вас на Краснай плошчы ляжыць той, па чыім загадзе забілі сямʼю цара – памазанца Божага?»

15 студзеня 2023, 08:00

Чэмпіён WBA, WBO і IBF у суперцяжкай вазе Аляксандр Усік (20-0, 13 КО) у чарговы раз звярнуўся да прыхільнікаў расійскай агрэсіі ва Украіне.

«У мяне пытанне канкрэтна да «суседзяў». Вы лічыце сябе праваслаўнай краінай. Чаму тады ў вас на Краснай плошчы ляжыць той [Ленін], па чыім загадзе забілі ўсю сямʼю цара – памазанца Божага.

Чаму чырвоны дзед, які забіў вялікую колькасць людзей са сваімі рэвалюцыямі ляжыць на Краснай плошчы?» – сказаў Усік.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.