Усе навіны

У выніку ракетнага ўдару РФ па Дняпры загінуў украінскі трэнер па боксе Караноўскі

15 студзеня 2023, 17:22
1

У выніку ракетнага ўдару РФ па Дняпры загінуў украінскі трэнер па боксе Міхаіл Караноўскі.

Пра гэта паведаміла Федэрацыя бокса Украіны.

«Выказваем шчырыя спачуванні сям“і Міхася. Светлая памяць усім загінуўшым ад расійскай агрэсіі», – паведаміла ФБУ.

Караноўскі быў заслужаным трэнерам Украіны па боксе і старшым трэнерам зборнай Днепрапятроўскай вобласці.

Па апошніх дадзеных, у выніку траплення ракеты РФ у шматкватэрны дом загінулі 25 чалавек, з іх 1 дзіця. Траўміраваны 73 чалавекі, з іх 13 дзяцей. Адшукваецца 43 чалавекі.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.