Усе навіны

Майка Тайсана абвінавачваюць у згвалтаванні, якое адбылося ў пачатку 1990 - х гадоў

26 студзеня 2023, 17:20

Былы чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе Майк Тайсан зноў абвінавачваецца ў згвалтаванні, паведамляе Sports Illustrated.

Паведамляецца, што супраць 56-гадовага баксёра пададзены пазоў на суму 5 мільёнаў даляраў.

Баксёра абвінавачваюць у згвалтаванні, якое адбылося ў пачатку 1990-х гадоў. Верагодная ахвяра распавяла, што Тайсан паабяцаў заехаць за ёй і адвезці на вечарыну, але як толькі Жанчына села да яго ў лімузін, той адразу пачаў чапаць яе і спрабаваў пацалаваць. Пасля гэтага ён яе згвалціў.

Са слоў жанчыны, пасля інцыдэнту яна доўгі час пакутавала ад эмацыйных траўм, уключаючы начныя кашмары і панічныя атакі.

У лютым 1992 года Тайсан быў прызнаны вінаватым у згвалтаванні і прысуджаны да шасці гадоў турмы. Ён адседзеў за кратамі тры гады.