Усе навіны

Асанаў выйграў шосты бой у прафесійным боксе

4 лютага 2023, 21:39

Беларускі баец Дзмітрый Асанаў на турніры ў Людвігсхафене перамог байца з Мексікі Эрыка Энсінію.

Для Асанава перамога стала шостай у прафесійным боксе ў шасці паядынках.

Сярод аматараў беларус станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату свету 2015 года. Выступаў на двух Алімпіядах (2016, 2020).