Усе навіны

Борыс ван дэр Ворст: «IBA апублікавала заяву з паралельнага сусвету па адборы на Алімпіяду-2024»

20 лютага 2023, 18:28

Нідэрландзец Борыс ван дэр Ворст, не дапушчаны да выбараў прэзідэнта IBA, адрэагаваў на тое, што Міжнародная баксёрская асацыяцыя апублікавала ўласную сістэму кваліфікацыі на Алімпіяду-2024.

«IBA, якую МАК адхіліў у 2019 годзе і пазбавіў прывілеі кіраваць алімпійскім боксам з-за нявырашаных парушэнняў Алімпійскай хартыі, толькі што апублікавала заяву з паралельнага сусвету, дзе яна адхіліла МАК ад сістэмы кваліфікацыі ў Парыж-2024.

Я не буду акцэнтаваць увагу на канкрэтных прэтэнзіях IBA, паколькі заява поўнасцю складаецца з хлусні.

Гэта неверагодна разбуральна і наносіць страты баксёрам, трэнерам і баксёрскім адміністратарам, якія спрабуюць падрыхтавацца да сапраўдных кваліфікацыйных падзей па боксе да Парыжа-2024», – напісаў ван дэр Ворст.

Чэхія, ЗША і Ірландыя, Вялікабрытанія, Канада, Швецыя і Нідэрланды аб'явілі байкот ЧС па боксе з-за допуску расіян і беларусаў да спаборніцтваў.

IBA назваў гэтыя турніры асноўнай кваліфікацыяй на Алімпіяду.