Усе навіны

Уладзімір Клічко: «Часам адзін год падаецца вечнасцю. Расія, глядзі ў вочы рэальнасці і ідзі дадому»

24 лютага 2023, 12:45

Былы чэмпіён свету па звышцяжкай вазе Уладзімір Клічко падзяліўся думкамі аб гадавіне поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

«Часам адзін год здаецца вечнасцю. Поўны трагедыі. Непадобнай сілы. Нязломнай волі.

Расія, глядзі ў вочы рэальнасці і ідзі дадому.

Слава Украіне, героям слава», – сказаў Клічко.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.