Усе навіны

Джордж Форман: «Выйгрыш залатога медаля на Алімпіядзе – найлепшы момант у маім спартыўным жыцці»

27 красавіка 2023, 20:15

Былы чэмпіён свету Джордж Форман распавёў пра найлепшы момант у сваёй кар'еры.

«У мяне было некалькі такіх момантаў, але найлепшы – алімпійскі залаты медаль. Я быў 19-гадовым хлопцам, чые мары ніколі не спраўджваліся. У тую ноч, калі выйграў залаты медаль, стаяў на пʼедэстале і слухаў нацыянальны гімн – нічога не было лепш таго моманту. Я да гэтага часу часам прачынаюся і думаю, ці было гэта на самай справе?» – сказаў Форман.

У 1968 годзе Джордж стаў пераможцам Алімпійскіх гульняў у Мексіцы, накаўтаваўшы Савецкага байца Ёнаса Чэпуліса.