Усе навіны

Умар Крамлёў: «МАК не падабаецца, што я задніцы не ліжу? Няхай нават не разлічваюць»

2 траўня, 09:34

Расійскі функцыянер Умар Крамлёў, які ўзначальвае Міжнародную баксёрскую асацыяцыю (IBA), пракаментаваў канфлікт з Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК).

«Бокс – вялікі від спорту, мы ўжо абралі свой шлях. Для нас галоўны турнір – чэмпіянат свету. Боксам займаюцца небагатыя і сярэдні ўзровень. Наша задача, каб баксёры маглі зарабляць.

Мы змагаемся за кожнага баксёра, трэнера, арганізацыю. Мы дэманструем сваю незалежнасць, каб IBA не кіравалі звонку. Як гэта было раней.

Вось заяўляюць, што карупцыя ў боксе была на Гульнях 2012 і 2016 гадоў. Мяне тады не было.

Сёння ў IBA няма праблем. Ім не падабаецца, што я задніцы не ліжу? Няхай нават не разлічваюць. Ім не падабаецца, што спартсмены зарабляюць больш, чым на Алімпіядзе? Ну, гэта іх праблемы.

Я не бачу ніякіх праблем з МАК, у нас няма ніякіх праблем. Няма ніякіх даўгоў, парушэнняў у судзействе, ёсць незалежныя суддзі», – сказаў Крамлёў.

МАК заявіў, што IBA не будзе ўдзельнічаць у кваліфікацыі на Алімпіяду-2024, нягледзячы на гэта, арганізацыя Крамлёва апублікавала ўласныя правілы адбору на АГ.