Усе навіны

Аляксандр Усік: «Ламачэнка – украінец, які падтрымлівае сваю краіну»

3 чэрвеня, 10:32

Чэмпіён WBA, WBO, IBO і IBF у суперцяжкай вазе Аляксандр Усік (20-0, 13 КО) падзяліўся думкамі пра пазіцыю экс-чэмпіёна ў трох дывізіёнах Васіля Ламачэнкі (17-3, 11 КО) аб вайне.

– Чаму, у адрозненне ад вас, сёння ва Украіне негатыўна ўспрымаюць выбітнага баксёра і вашага сябра Васіля Ламачэнка? Няўжо ён заслужыў гэта тым, што нядосыць падтрымаў сваіх суайчыннікаў пасля пачатку вайны? Хіба ён мала пра яе казаў?

– Васіль наогул амаль не размаўляе – паглядзіце на яго інстаграм. Аднак у першы ж дзень вайны пайшоў у войска.

– Каб абараніць свой дом, як вы?

– Так. І калі ён нешта не гаворыць услых, гэта не значыць, што ён супраць Украіны. Ён за Украіну. Аднак вайна працягваецца. І многіх людзей не так раздражняе, колькі ванітуе ад таго, што адбываецца.

Штодня ёсць ахвяры, нехта гіне. І, верагодна, з гэтай прычыны яны злуюцца на Васіля, што ён не выказваецца супраць ворага.

У выніку ён атрымлівае нянавісць. Але хачу сказаць, што Васіль – украінец, які падтрымлівае сваю краіну. Ён падтрымліваў яе і будзе падтрымліваць, – сказаў Усік.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.