Усе навіны

Уладзімір Клічко: «Дзякую вам, Олаф Шольц, што так рашуча абараняеце нас»

4 чэрвеня, 11:01

Былы чэмпіён свету па боксе Уладзімір Клічко адрэагаваў на спрэчку канцлера Германіі Олафа Шольца з прарасійскімі актывістамі на мітынгу Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі.

Каля Берліна каля 100 актывістаў асвісталі Шольца, у яго адрас раздаваліся крыкі: «распальшчык вайны», «хлус», «бандыт». На гэта канцлер адказаў: «Распальшчык вайны – гэта Пуцін, ён уварваўся ва Украіну з двумастамі тысячамі воінаў». Таксама ён падкрэсліў, што прэзідэнт РФ хоча разбурыць Украіну.

«Выдатна, што канцлер Нямеччыны знаходзіць гэтыя выразныя словы. Таксама кранае мяне асабіста, наколькі эмацыйна канцлер рэагуе на сяброў Пуціна.

Дзякую вам, Олаф Шольц, што так рашуча абараняеце нас», – напісаў Клічко.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.