Усе навіны

Кудзін пра бой з Ібрагімавым: «Ён адбудзецца абавязкова, але толькі пасля таго, як я прааперую левую руку»

25 чэрвеня, 08:36

Баксёр Аляксей Кудзін распавёў пра патэнцыйны паядынак супраць Хадыса Ібрагімава.

«Бой адбудзецца абавязкова, гэта бой прынцыповы, але толькі пасля таго, як я цалкам прааперую левую руку, правую я ўжо прааперыраваў. Цалкам іх аднаўлю, а гэта не раней за жнівень ці верасень. Таму чакайце і хутка ўсё ўбачыце», – сказаў Кудзін.