Усе навіны

Арлоўскі правядзе бой з Картэс-Акостай 13 студзеня 2024 год

25 верасня, 13:14

Экс-чэмпіён UFC у цяжкай вазе Андрэй Арлоўскі (34-22) правядзе наступны бой супраць 31-гадовага амерыканца Валдо Картэс-Акосты (10-1) 13 студзеня 2024 года на UFC Fight Night 235 у амерыканскім Лас-Вегасе.

Арлоўскі ідзе на серыі з двух параз. У мінулым баі ён прайграў Дон’Тэйлу Майесу (10-5) тэхнічным накаўтам у другім раўндзе. Паядынак адбыўся 3 чэрвеня на UFC on ESPN 46 у Лас-Вегасе, ЗША.

Акоста правёў у UFC 4 бою, атрымаў 3 перамогі і пацярпеў 1 паражэнне. У мінулым паядынку ён адолеў Лукаша Бржэскі (8-4) накаўтам у першым раўндзе. Бой адбыўся 26 жніўня на UFC Fight Night 225 у Каланзе, Сінгапур.