Усе навіны

На вайне супраць Расіі загінуў майстар спорту па боксе Іван Солтысік

15 лістапада, 16:51

На вайне супраць Расіі загінуў майстар спорту па боксе Іван Солтысік, паведамляе федэрацыя бокса Украіны са спасылкай на Міністэрства моладзі і спорту. Іван уступіў у шэрагі ВСУ з першага дня поўнамаштабнага ўварвання РФ. Служыў у складзе 10-й горна-штурмавой брыгадзе «Эдэльвейс», якая ўдзельнічала ў баях за Кіеў. Таксама ваяваў на Данецкім напрамку. Солтысік быў майстрам спорту Украіны па боксе, чэмпіёнам Службы судовай аховы па рукапашным баі, неаднаразовым прызёрам і ўдзельнікам спаборніцтваў па змешаных адзінаборствах.