Усе навіны

Віталь Гуркоў: «Справы беларусаў ва Украіне залежаць ад саміх беларусаў ва Украіне»

11 лютага, 20:13

Беларускі кікбаксёр Віталь Гуркоў выказаў сваё меркаванне пра праблемы беларусаў ва Украіне.

– Кожны выпадак індывідуальны. Часам мы бачым у медыя, што некаму адмовілі з відам на жыхарства… Але ж мы не заўсёды ведаем, як было насамрэч і што стала прычынай адмовы. На маю думку, чалавек, які выбірае заставацца ў краіне, у якой ідзе вайна, робіць гэта не проста так. Гэта цяжкі выбар: вайна працягваецца, у краіне ёсць пэўныя сацыяльныя праблемы, не так проста знайсці працу, якая табе б падабалася.

Я заўсёды казаў, што справы беларусаў ва Украіне залежаць ад саміх беларусаў ва Украіне. Калі мы пра сябе не паклапоцімся, будуць праблемы, і іх трэба вырашаць на прававым узроўні, – сказаў Гуркоў.