Усе навіны

«Ёсць афіцыйная аб'ява». Чэндлер анасаваў бой супраць МакГрэгара летам 2024-га

24 сакавіка, 20:52

Баец UFC Майкл Чэндлер афіцыйна анансаваў бітву супраць Конара МакГрэгара.

«У мяне ёсць афіцыйная аб'ява. Бой адбудзецца гэтым летам. Не магу сказаць вам дакладную дату, але гэта адбудзецца гэтым летам, так.

Я супраць Конара. Відавочна, мы арганізоўваем гэты бой ужо год. Мы знялі «Непераўзыдзенага байца», ён зняўся ў «Доме на дарозе», дасягнуў усіх сваіх імкненняў і пахвал за межамі клеткі, і вось мы.

Гэтым летам. Я гатовы», – сказаў Чэндлер.

Макгрэгар апошні раз выходзіў у актагон улетку 2021-го на UFC 264, калі прайграў Дасціну Порʼе. Апошні бой Чэндлера ў лістападзе 2022-га таксама быў супраць Дастына, ён прайграў з-за задушлівага прыёму ззаду.