Усе навіны

Экс-чэмпіёнка свету па боксе з Беларусі Алеся Граф памерла ў 43 гады

26 сакавіка, 09:56

Экс-чэмпіёнка свету па боксе Алеся Граф памерла ва ўзросце 43 гадоў. Пра гэта стала вядома 24 сакавіка ад іншай экс-чэмпіёнкі свету Рэгіны Хальміх.

«Не магу ў гэта паверыць. Мы разам трэніраваліся, смяяліся, праводзілі шмат часу па-за межамі рынга. Алеся выносіла перад баямі мае чэмпіёнскія паясы. Мы сябравалі», – паведаміла Хальміх.

Граф, у дзявоцтве Клімавіч, – ураджэнка Гомеля. Яна выйшла замуж і атрымала нямецкае грамадзянства ў 2008 годзе.

Таксама яна была чэмпіёнкай свету па версіі WIBF і GBU. Апошні раз яна выходзіла на рынг у 2019 годзе. Тады спартсменка прайграла датчанцы Дзіне Торслунд.