Усе навіны

Ісаеў пра заробкі ў «Энергетыку-БДУ»: «У тых, хто выйшаў на замену, пару месяцаў таму заробак быў 100 рублёў, сёння – 400»

2 лістапада 2022, 22:36

Беларускі футбольны агент Валерый Ісаеў пасля перамогі «Энергетыка-БДУ» над мінскім «Дынама» (4:1) расказаў пра заробкі ў камандзе.

– Перамога «Энергетыка» для мяне вельмі важная ў жыцці падзея, праўда. Гэты маленькі цуд, глыток свежага паветра.

Казаць пра маленькія заробкі (у тых, хто выходзiць на замену, пару месяцаў таму заробак быў 100 рублёў, сёння – 400), поўную адсутнасць начлегу на выездзе і яшчэ шмат чаго, што ёсць у канкурэнтаў, лішняе.

Цяпер ёсць дакладнае і ўпэўненае разуменне, што «Энергетык» аб'ектыўна знаходзіцца ў табліцы на сваім месцы, – лічыць ён.

За два туры да фінішу "Энергетык-БДУ" займае другое месца.