Усе навіны

«Мілан» хоча працягнуць кантракт з Жыру

3 лістапада 2022, 13:19

«Мілан» зацікаўлены ў працягу супрацоўніцтва з нападаючым Аліўе Жыру, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Перагаворы з французам пачнуцца хутка.

Дзеючы кантракт з 36-гадовым гульцом заканчваецца ў чэрвені 2023 года. Жыру шчаслівы ў «Мілане».

Учора, 2 лістапада, форвард забіў 2 галы і аддаў 2 асіста ў гульні з «Зальцбургам» (4:0). Ён стаў найстарэйшым гульцом (36 гадоў і 33 дні), які прыняў удзел у 3+ галах каманды ў матчы Лігі чэмпіёнаў з моманту вядзення статыстыкі ад сезона 2003/04.