Усе навіны

Холанд стаў самым дарагім гульцом свету па версіі Transfermarkt

3 лістапада 2022, 22:36

Пасля абнаўлення парталам Transfermarkt рынычных коштаў у АПЛ самым дарагім гульцом свету стаў форвард «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд.

Цяпер 22-гадовы нарвежац ацэньваецца ў 170 мільёнаў еўра (да гэтага было 150). Ён ссунуў з першага месца форварда " ПСЖ " Кіліяна Мбапэ (160 мільёнаў еўра).

Тройку самых дарагіх гульцоў замыкае Вінісиус Жуніар з «Рэалу» – 120 мільёнаў еўра.

Transfermarkt працуе з 2004 гола, упершыню ў яго гісторыі самым дарагім гульцом планеты стаў гулец АПЛ. Да гэтага гэты тытул належаў Раналдзіньё («Барселона»), Ліянэлю Месі («Барселона»), Крышціяну Раналду («Рэал»), Неймару («ПСЖ») і Кіліяну Мбапэ («ПСЖ»).