Усе навіны

Дзядуля Піке: «Ён ніколі не сыдзе з клуба з крыўдай, адна справа клуб, іншая – людзі ў ім»

6 лістапада 2022, 17:43

Амадор Бернабеу, дзядуля Жэрара Піке і былы віцэ-прэзідэнт «Барселоны», пракаментаваў рашэнне ўнука завяршыць кар'еру.

«Гэта не той канец, які мы чакалі, некаторыя рэчы бываюць вымушанымі. Я засмучаны, таму што ён быў гатовы працягваць.

Я бачыў, што канец набліжаецца, бо ёсць рэчы, з якімі я б не пагадзіўся. Жэрар адмовіўся ад усяго дзеля свайго шчасця.

«Барселона» – наша жыццё, наша гісторыя. Ён ніколі не сыдзе з клуба з крыўдай. Ён і ўся наша сям'я былі фанатамі «Барселоны» усё сваё жыццё. Адна справа гэта клуб, іншая – людзі ў ім.

Для нас «Барса» – наш дом, і мы ніколі не застанемся пакрыўджанымі тым, што робіць «Барселона».

Пасля столькіх гадоў ён не прывык сядзець на лаўцы запасных і не мець магчымасці гуляць, з-за сваёй асобы, з-за спосабу існавання. Каб ні казалі, ён да апошняй хвіліны дэманстраваў, што можа гуляць. Гэта спартовае пытанне, такое трэба проста прыняць.

Цяпер ён засяродзіцца на «Андоры», гэты праект яго натхняе, яго мара - вывесці каманду ў Ла Лігу», – распавёў Бернабеу.