Усе навіны

«Атырау» Жукоўскага фінішаваў на 11-м з 14 месцы ў чэмпіянаце Казахстана. Каманда не выйгравала ў сямі апошніх турах

7 лістапада 2022, 12:52

У матчы 26-га тура чэмпіянату Казахстана «Атырау» беларускага спецыяліста Віталя Жукоўскага саступіў «Аксу Ак» (1:2) і скончыў чэмпіянат на 11-м з 14 месцы.

Каманда беларускага трэнера не выйгравала ў сямі турах запар. Апошнюю перамогу «Атырау» здабыў 10 верасня, калі ў гасцях абыграў «Табол» (2:0).