Усе навіны

«Барселона» ў меншасці абыграла «Асасуну» і пайшла на паўзу ў статусе лідэра Ла Лігі

9 лістапада 2022, 09:51

«Барселона» ў меншасці атрымала валявую перамогу над «Асасунай» у 14-м туры чэмпіянату Іспаніі – 2:1.

Каталонцы прапусцілі гол на 6-й хвіліне сустрэчы, а на 30-й чырвоную картку атрымаў нападаючы Роберт Левандоўскі.

У другім тайме «Барса» здабыла 3 ачкі дзякуючы галам Педры і Рафіні.

Такім чынам, клуб гарантаваў сабе статус лідара Ла Лігі падчас паўзы на ЧС-2022. «Рэал» адстае на 5 ачкоў, але яшчэ мае гульню ў запасе, якую правядзе 10 лістапада супраць «Кадыса».