Усе навіны

Суарэс, Вальвердэ, Кавані, Нуньес, Арауха – у заяўцы Уругвая на ЧС-2022

11 лістапада 2022, 09:46

Зборная Уругвая прадставіла заяўку на ЧС-2022.

Галоўны трэнер Дыега Алонса абраў 26 футбалістаў.

Брамнікі: Фернанда Муслера («Галатасарай»), Серхіа Рочэт («Насьёналь»), Себасцьян Соса («Індэпенд'ентэ»).

Абаронцы: Хасэ Хіменэс («Атлетыка»), Себасцьян Каатэс («Спортынг»), Дыега Годын («Атлетыка Мінэйра»), Марцін Касерэс («Лос-Анджэлес Гэлаксі»), Рональд Арауха («Барселона»), Хасэ Луіс Радры («Насьёналь»), Маціяс Алівера («Напалі»), Маціяс Вінья («Рома»), Гільерма Варэла («Фламенга»).

Паўабаронцы: Радрыга Бентанкур («Тотэнхэм»), Федерыка Вальвердэ («Рэал»), Маціяс Весіна («Лацыё»), Джорджыян дэ Араскаета («Фламенга»), Факунда Пельістры («Алавес»), Факунда Торэс («Арланда Сіці»), Лукас Тарэйра («Галатасарай»), Нікалас дэ ла Крус («Рывер Плейт »), Мануэль Угартэ («Спортынг»)

Нападаючыя: Луіс Суарэс («Насьёналь»), Эдынсан Кавані («Валенсія»), Дарвін Нуньес («Ліверпуль»), Максі Гомес («Трабзанспор»), Агусцін Канобіа («Атлетыка Паранаэнсе»).

Уругвай згуляе ў адной групе з Партугаліяй, Ганай і Паўднёвай Карэяй.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com