Усе навіны

Бускетс, Гаві, Ніко Уільямс, Марата, Асенсіа і яшчэ 21 гулец у заяўцы Іспаніі на ЧС-2022. Рамас – па-за спісам

11 лістапада 2022, 15:56

Стала вядомая заяўка зборнай Іспаніі на чэмпіянат свету-2022 у Катары.

На турнір разам з камандай накіруюцца 26 футбалістаў.

Брамнікі: Унаі Сімон («Атлетыка»), Роберт Санчэс («Брайтан»), Давід Рая («Брэнтфорд»);

Абаронцы: Дані Карвахаль («Рэал»), Сезар Аспілікуэта («Чэлсі»), Эрык Гарсія («Барселона»), Уга Гільямон («Валенсія»), Паў Торэс («Вільярэал»), Эмерык Лапорт («Манчэстэр Сіці») , Жорды Альба («Барселона»), Хасэ Гая («Валенсія»);

Паўабаронцы: Серджы Бускетс («Барселона»), Радрыга Эрнандэс («Манчэстэр Сіці»), Гаві («Барселона»), Карлас Солер («ПСЖ»), Маркас Льёрэнтэ («Атлетыка»), Пэдры («Барселона»), Коке («Атлетыка»);

Нападаючыя: Феран Торэс («Барселона»), Ніко Уільямс («Атлетык»), Ерэмі Піна («Вільярэал»), Альвара Марата («Атлетыка»), Марка Асенсіа («Рэал»), Пабла Сарабія («ПСЖ»), Дані Ольма (Лейпцыг), Ансу Фаці (Барселона).

У спіс не патрапіў абаронца «ПСЖ» Серхіа Рамас.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com