Усе навіны

«Нафтан» стаў чэмпіёнам першай лігі

12 лістапада 2022, 16:30

Наваполацкі «Нафтан» выйграў першую лігу чэмпіянату Беларусі сезона 2022.

Гэта стала вядома па выніках 24-га тура, у якім «Нафтан» абыграў «Баранавічы» (2:1).

Нагадаем, «Нафтан» вярнуўся ў элітны дывізіён праз 5 сезонаў.

«Смаргонь» у паралельным матчы перамагла «Хвалю» (2:0) і фінішавала на другім месцы, заваяваўшы пуцёўку ў вышэйшую лігу праз сезон пасля вылету.

«Макслайн» у апошнім туры саступіў «Маладзечна» (0:2). Гэта не перашкодзіла камандзе з Рагачова заняць трэцяе месца і адправіцца ў стыкі. За права ўдзелу ў вышэйшай лізе «Макслайн» згуляе з дзяржынскім «Арсеналам».