Усе навіны

«Барселона» наведала піўны завод

13 лістапада 2022, 11:10

Гульцы «Барселоны» разам з кіраўніцтвам наведалі піўны завод свайго фундатара Estrella Damm.

Трэнер каталонцаў Хаві атрымаў магчымасць навучыцца правільна наліваць піва.

Гульцам і кіраўніцтву расказалі аб тонкасцях і сакрэтах прыгатавання напітку, а таксама аб тым, як наладжана вытворчасць піва.

Гульцы падзяліліся на 4 каманды і паспаборнічалі ва ўменні наліваць піва. Перамагла каманда Роберта Левандоўскі.