Усе навіны

Катар забароніць продаж піва на стадыёнах падчас чэмпіянату свету-2022 (The New York Times)

18 лістапада 2022, 14:59

Рашэнне наконт забароны продажу піва на стадыёнах падчас ЧС-2022 ужо прынятае, паведамляе The New York Times.

Выданне спасылаецца на прадстаўніка аргкамітэта чэмпіянату. Ён папрасіў не выдаваць яго імя, але сказаў, што рашэнне ўжо прынятае, і арганізатары рыхтуюцца афіцыйна абвясціць пра гэта.

Раней брытанскае выданне The Times паведамляла, што ўлады Катара ціснуць на ФІФА з гэтай нагоды. Гэта ставіць пад пагрозу шматмільённы кантракт ФІФА з Budweiser.

Згодна з дагаворам, піва гэтай маркі павінны былі прадаваць у Катары падчас турніру. Калі гэта ня будзе зроблена, то ФІФА парушыць кантракт.

ЧС-2022 стартуе 20 лістапада матчам Катар – Эквадор.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com