Усе навіны

ФІФА: «Дамовіліся з Катарам, што алкагольнае піва не будуць прадаваць на тэрыторыі стадыёнаў на працягу ЧС-2022»

18 лістапада 2022, 15:30
1

ФІФА выпусціла афіцыйнае апавяшчэнне аб продажы піва на тэрыторыі стадыёнаў ЧC-2022 у Катары.

«Пасля абмеркаванняў паміж уладамі краіны-гаспадыні і ФІФА было прынятае рашэнне засяродзіць продаж алкагольных напояў на Фестывалі заўзятараў ФІФА, іншых месцах для заўзятараў і ліцэнзаваных месцах, выдаліўшы кропкі продажу піва з тэрыторый стадыёнаў ЧС-2022 у Катары.

Гэта не паўплывае на продаж Bud Zero (безалкагольнае піва – заўв.), якое будзе заставацца даступным на ўсіх стадыёнах ЧС у Катары.

Улады краіны-гаспадыні і ФІФА будуць працягваць забяспечваць, каб стадыёны і прылеглыя тэрыторыі гарантавалі прыемныя, паважлівыя і прыемныя ўражанні для ўсіх фанаў.

Арганізатары турніру ўдзячныя AB InBev за разуменне і пастаянную падтрымку нашага сумеснага абавязацельства абслугоўваць усіх падчас ЧС-2022», – гаворыцца ў заяве ФІФА.

Была інфармацыя, што ўлады Катара ціснуць на ФІФА з гэтай нагоды. Гэта ставіць пад пагрозу шматмільённы кантракт ФІФА з Budweiser. Згодна з дагаворам, піва гэтай маркі павінны былі прадаваць у Катары падчас турніру. Калі гэта ня будзе зроблена, то ФІФА парушыць кантракт.