Усе навіны

Луіс Энрыке: «Давід Вілья – лепшы іспанскі футбаліст у гісторыі. Я б паставіў яго ў пару да Мараты»

19 лістапада 2022, 11:59

Галоўны трэнер зборнай Іспаніі Луіс Энрыке адказаў на пытанне, каго лічыць лепшым гульцом у гісторыі краіны.

«У нас было шмат выбітных футбалістаў, але я лічу, што гэта Давід Вілья. Ён лепшы бамбардзір у гісторыі нацыянальнай каманды.

Класных выканаўцаў шмат - Кубала, Рауль, Бутрагенья, Iньеста і іншыя.

Каго з каманды 2010 года я б узяў сабе ў склад? Вілью, паставіў бы яго ў пару да Марата», - пракаментаваў Энрыке падчас свайго стрыму на платформе Twitch.