Усе навіны

Павел Латушка: «Феномен Ісландыі – выдатны прыклад, што Беларусь на ЧС у будучыні – не фантастыка»

20 лістапада 2022, 13:14
1

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка падзяліўся меркаваннем аб магчымасці ўдзелу зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў будучыні.

– Ці можна ўявіць, што Беларусь будзе калі-небудзь на чэмпіянаце свету?

– Я ўпэўнены, што ў будучыні гэта магчыма. Пасля таго, як будзе ліквідаваны рэжым Лукашэнкі, у Беларусі пачнецца рэфармаванне ўсіх сфер жыцця, у тым ліку і спартыўнай галіны.

Не моцна цікаўлюся футболам, але я чуў пра феномен зборнай Ісландыі, якая прагрымела некалькі гадоў таму. І гэта выдатны прыклад таго, што трапленне Беларусі на чэмпіянат свету па футболе ў будучыні – гэта не фантастыка. Для гэтага неабходна многае зрабіць. Але я ўпэўнены, што ў нас шмат годных мэнэджараў і экспэртаў у футбольнай сферы, гатовых праявіць сябе, як толькі перастане існаваць таталітарны рэжым Лукашэнкі.

Таксама лічу, што беларусам неабходна паверыць у сябе як нацыю, якая вартая большага і здольная перамагчы, – падзяліўся меркаваннем Латушка.