Усе навіны

Лісаковіч адзначыўся дублем у матчы супраць «Уфы»

20 лістапада 2022, 14:04

Беларускі нападнік «Рубіна» Віталь Лісаковіч адзначыўся дублем у пераможным матчы супраць «Уфы» (2:1) у 19-м туры расійскай ФНЛ.

На рахунку беларуса 8 галоў у 16 матчах чэмпіянату.

На дадзены момант «Рубін» займае трэцяе месца ў турнірнай табліцы, маючы на сваім рахунку 34 ачкі.

Адзначым, што гэты матч стаў для «Рубіна» першым пасля сыходу Леаніда Слуцкага з пасады галоўнага трэнера.