Усе навіны

«Баварыя» прапанавала Маркусу Цюраму 5-гадовы кантракт

21 лістапада 2022, 11:26

«Баварыя» гатова падпісаць нападаючага менхегладбахскай «Барусіі» Маркуса Цюрама летам 2023 года, паведамляе Нікола Скіра.

Мюнхенцы ўжо прапанавалі 25-гадоваму французу 5-гадовы кантракт, які пачне дзейнічаць з ліпеня.

Аднак «Барусія» аддае перавагу продажу футбаліста ў студзені за 10 млн еўра, каб не губляць яго бясплатна. «Інтэр» будзе спрабаваць падпісаць Цюрама падчас зімовага трансфернага акна.

У гэтым сезоне на рахунку гульца 13 галоў і 4 рэзультатыўныя перадачы ў 17 матчах.