Усе навіны

Дэпай прапусціць матч з Сенегалам

21 лістапада 2022, 14:26

Галоўны трэнер зборнай Нідэрландаў Луі ван Гал заявіў, што нападаючы команды Мемфіс Дэпай прапусціць матч з Сенегалам у першым туры ЧС-2022.

«Страта Дэпая для нас будзе такой жа цяжкай, як для Сенегала траўма Садыё Манэ, экстраардынарнага гульца. Калісьці хацеў набыць яго ў «Манчэстэр Юнайтэд», гэта футбаліст, які можа змяніць ход гульні. Сенегалу не будзе хапаць Мане.

У нас такая ж праблема, мы не зможам разлічваць на нашага лепшага бамбардзіра і «караля» асістаў – Мемфіса», – сказаў ван Гал.

Форвард не згуляе з-за пашкоджання задняй паверхні сцягна. Супрацьстаянне адбудзецца сёння, 21 лістапада, пачатак – у 19:00.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com