Усе навіны

Гутар аб наведванні дзіцячага дома: «Толькі станоўчыя эмоцыі. Ад дзяцей мы зараджаемся энергіяй, становімся маладзейшымі»

23 лістапада 2022, 14:26

Экс-варатар «Шахцёра» Аляксандр Гутар падзяліўся ўражаннямі ад наведвання дзіцячага дома №5, які ён і прадстаўнікі АБФФ наведалі і паглядзелі разам з дзецьмі матч Аргенціна – Саудаўская Аравія на чэмпіянаце свету-2022.

– Безумоўна, такія мерапрыемствы, як сённяшняе, трэба праводзіць часцей. Я атрымліваю толькі станоўчыя эмоцыі ад такіх сустрэч, бо дзеці – гэта наша будучыня. Ад іх мы зараджаемся энергіяй, становімся маладзей. Шчыра жадаю, каб у жыцці ў іх атрымлівалася ўсё, што яны задумаюць – а мы ў сваю чаргу заўсёды будзем іх падтрымліваць, – адзначыў Аляксандр Гутар.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com