Усе навіны

Уладзімір Навіцкі: «Не прымаю ў футболе слоў «брамнік» і «брама» – толькі «варатар» і «вароты». «Брама» – гэта ўзвышаны сэнс»

25 лістапада 2022, 10:33

Каментатар Уладзімір Навіцкі распавёў, як, на яго думку, правільна называць на беларускай галкiпера.

– (Пытанне па-русску) «Вратарь» на беларускай мове?

– (На беларускай) Выключна «варатар». Ніякага «брамніка» я не прымаю. Не прымаю, што мяч трапляе ў «браму». «Брама» – (пераходзіць на рускую) гэта ўзвышаны сэнс.

(Зноў на беларускуай) Не ведаю, ці ёсць зараз у рэпертуары, але быў такі спектакль [па творы Кандрата Крапівы] «Брама неўміручасці». У дадзеным сэнсе – гэта «брама». А ў футболе, дарагія сябры, «варатар», «вароты». «Брама» і «брамнік» не прымаю.

Не прымаю яшчэ «кутавы», – сказаў Навіцкі.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com