Усе навіны

Хенесі стаў трэцім галкіперам, які атрымаў чырвоную картку на чэмпіянатах свету

25 лістапада 2022, 15:42

Варатар зборнай Уэльса Уэйн Хеннесі стаў трэцім галкіперам у гісторыі чэмпіянатаў свету, які атрымаў чырвоную картку.

Хенэсі быў выдалены ў матчы ЧС-2022 супраць Ірана (0:2). Да яго чырвоную картку атрымлівалі італьянец Джанлука Пальюка ў матчы з Нарвегіяй на ЧС-1994 і прадстаўнік зборнай ПАР Ітумеленг Куне ў гульні са зборнай Уругвая на ЧС-2010.

35-гадовы варатар правёў 108-ы матч за каманду.