Усе навіны

Куртуа пра сваё вяртанне: «Адчуваю сябе фантастычна, нават лепш, чым чакалася»

26 красавіка, 09:15

Брамнік «Рэала» Цібо Куртуа распавёў пра сваё вяртанне на поле.

«Я адчуваю сябе фантастычна, нават лепш, чым чакалася…

З нецярпеннем чакаю вяртання, але заўсёды буду рабіць тое, што рэкамендуюць лекары», – сказаў Куртуа.

Нагадаем, галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці паведаміў, што Цібо зможа згуляць супраць «Кадыса» 4 траўня.

Украінскі брамнік Андрэй Лунін правёў за «Рэал» 28 матчаў у сезоне, з іх 12 на нуль, прапусціў 25 галоў. Статыстыка 25-гадовага футбаліста тут.