Усе навіны

Нэймар прапусціць матчы групавога этапа чэмпіянату свету з-за траўмы

25 лістапада 2022, 17:28

Нападаючы зборнай Бразіліі і «ПСЖ» Нэймар прапусціць заключныя матчы нацыянальнай каманды на групавым этапе чэмпіянату свету, паведамляе федэрацыя футбола Бразіліі.

Такім чынам Нэймар зможа згуляць толькі на стадыі плэй-оф мундыяля.

Цягям дня бразілец пройдзе медагляд у клініцы Аспетар.

Нэймар вывіхнуў шчыкалатку ў матчы са зборнай Сербіі (2:0). Удар па назе ён атрымаў на 67-й хвіліне, грубы падкат правёў Мікола Мілянковіч.

На групавым этапе зборная Бразіліі сустрэнецца са Швейцарыяй і Камерунам.