Усе навіны

Сасноўскі пра сыход Скрыпчанкі з «Мінска»: «Ён не кінуў каманду, ён дапамог з трэніровачным працэсам і ўвесь час быў на сувязі»

26 лістапада 2022, 18:51

Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера «Мінска» Сяргей Сасноўскі падзяліўся меркаваннем пра пра сыход з каманды Вадзіма Скрыпчанкі, які ўзначаліў мінскае «Дынама».

Вам прыйшлося рыхтаваць каманду да гульні ў форс-мажорнай сітуацыі. Як з ёй спраўляліся, і ці дапамагаў у падрыхтоўцы да матчу з «Шахцёрам» Вадзім Скрыпчанка?

– Вядома, усё гэта стала трошкі нечакана для мяне, некаторы час, калі шчыра, было не па сабе. Але прыйшлося ўзяць сябе ў рукі. Рабяты добра трэніраваліся і дапамаглі мне, а я дапамог ім. Мяне цалкам задаволіла, як яны правялі гэты тыдзень.

А Вадзім Віктаравіч, вядома, не кінуў каманду, ён дапамог з трэніровачным працэсам і ўвесь час быў на сувязі – заўсёды казаў, што я магу яму тэлефанаваць, калі ўзнікнуць пытанні, – сказаў Сасноўскі.