Усе навіны

«Борнмут» пацвердзіў прызначэнне О'Ніла галоўным трэнерам

27 лістапада 2022, 16:26

Гары О'Ніл прызначаны галоўным трэнерам «Борнмута», паведамляе афіцыйны сайт клуба. Раней ён быў в. а. галоўнага трэнера.

Дагавор разлічаны на 1,5 года з опцыяй падаўжэння яшчэ на год. «Борнмут» стаў першым клубам у трэнерскай кар'еры 39-гадовага О'Ніла. Ён стаў в. а. галоўнага трэнера пасля адстаўкі Скота Паркера.

«Борнмут» займае 14-е месца ў АПЛ – 16 ачкоў у 15 матчах.