Усе навіны

Іран будзе скардзіцца на ЗША ў Камітэт этыкі ФІФА з-за непавагі да дзяржаўнага сцяга краіны

27 лістапада 2022, 19:07
1

Юрыдычны дарадца Федэрацыі футбола Ірана паведаміў, што арганізацыя падасць скаргу на зборную ЗША ў Камітэт этыкі ФІФА з-за непавагі да дзяржаўнага сцяга краіны.

Афіцыйны акаўнт амерыканскай зборнай у твітэры апублікаваў пасля 2-га тура турнірную табліцу групы B, на якой сцяг Ірана быў намаляваны без дзяржаўнага герба.

Прадстаўнікі федэрацыі футбола Ірана лічаць, што гэта парушэнне статута ФІФА і пункта аб дыскрымінацыі, і за гэтае парушэнне прадугледжана нават 10-матчавая дыскваліфікацыя.

Варта адзначыць, што іншыя элементы графікі на акаўнце зборнай ЗША намаляваныя з дзяржаўным гербам Ірана, гэта дакранаецца апублікаванай турнірнай табліцы за 1-й тур, самага афармлення акаўнта і анонсу матчу паміж зборнымі ў 3-м туры.