Усе навіны

Канада страціла шанцы на выхад у плэй-оф ЧС-2022

27 лістапада 2022, 21:11

Зборная Канады саступіла Харватыі на ЧС-2022 і вылецела з турніру.

Паражэнне 1:4 стала для канадцаў другім на групавой стадыі, у першым туры каманда мінімальна прайграла Бельгіі.

Такім чынам, зборная страціла тэарэтычныя шанцы дагнаць харватаў і мараканцаў, якія набралі па 4 ачкі.

Канада стала другой зборнай пасля Катара, якая ўжо дакладна не згуляе ў плей-оф. Выйсце ў 1/8 фіналу сабе пакуль гарантавала толькі Францыя.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com