Усе навіны

АБФФ адмовіла «Макслайну» у ліцэнзіі для вышэйшай лігі

28 лістапада 2022, 17:57
11

Рагачоўскі «Макслайн» не выступіць у вышэйшай лізе-2023. Каманда атрымала права на павышэнне ў класе пасля таго, як у стыкавых матчах перамагла дзяржынскі «Арсенал».

Аднак выканаўчы камітэт АБФФ прыняў рашэнне адмовіць клубу. Гэта звязана з тым, што «Макслайн» менш за два гады запар з'яўляецца членам АБФФ.

«Макслайн» уступіў у сябры АБФФ у сакавіку 2022 года. У клуба ёсць права падаць апеляцыю.

«Згодна з патрабаваннямі артыкула 12 саіскальнікам ліцэнзіі АБФФ «Вышэйшая ліга» можа быць толькі футбольны клуб, які з'яўляецца членам АБФФ не менш за два гады запар. У выніку абмеркавання гэтага пытання члены выканаўчага камітэта АБФФ прынялі рашэнне адмовіць у задавальненні хадайніцтва футбольнага клуба «Макслайн», гаворыцца ў паведамленні АБФФ.

Паказаць яшчэ 11