Усе навіны

Яблонскі другі год запар прагаласаваў за сябе пры выбары найлепшага футбаліста Беларусі

29 лістапада 2022, 13:24
1

Паўабаронца кіпрскага «Арыса» Яўген Яблонскі другі год запар прагаласаваў за сябе пры выбары лепшага футбаліста Беларусі. Нагадаем, што па выніках галасавання ім стаў Уладзімір Хвашчынскі з «Мінска».

Адзначым, што ў мінулым сезоне капітан зборнай Беларусі таксама адзначыў сябе ў намінацыі на званне найлепшага футбаліста краіны. Акрамя таго, сваё прозвішча Яблонскі пакінуў і пры выбары найлепшага гульца чэмпіянату Беларусі.

У гэтым сезоне Яблонскі правёў 9 матчаў у чэмпіянаце Кіпра, не адзначыўшыся дзейснымі дзеяннямі. За зборную Беларусі ў розных турнірах [кваліфікацыя да ЧС-2022, Ліга нацый і таварыскія матчы] згуляў 13 матчаў, у якіх вызначыўся 1 асістам.