Усе навіны

Валеры Ісаеў: «Скараціўшы Д1, у Д2 будзе сумленная канкурэнцыя за выхад паміж 4-6 клубамі. І ў вар'ятаў, як «Макслайн», не будзе шанцаў наблізіцца да стыкаў»

29 лістапада 2022, 14:51
1

Агент Валерый Ісаеў пракаментаваў сітуацыю з «Макслайнам», які па выніках стыкавых матчаў выйшаў у вышэйшую лігу, аднак, АБФФ адмовіла клубу ў ліцэнзаванні да вышэйшай лігі.

«Калі я кажу пра скарачэнне лігі прама цяпер, самы галоўны аргумент – няма сёння дастатковай колькасці клубаў, якія адпавядаюць дзейнаму рэгламенту і ўмовам ліцэнзавання прафесійных каманд. Мы не абмяркоўваем дрэнна гэта ці добра, не абмяркоўваем прычыны такога стану футбола.

Давайце простымі словамі, няма каму ўваходзіць у вышэйшую лігу. Петрыкаўскі «Шахцёр» зліўся (да размовы аб заслужаным удзеле «Макслайна»), не хочуць уваходзіць «Лакаматыў», «Астравец», «Орша», «Ліда». Гэта сведчыць аб тым, што там працуюць чыноўнікі, якія разумеюць, што такое вышэйшая ліга і якая кладзецца адказнасць. Яны разумеюць, што нават іх бюджэты і структуры, якія ўжо ёсць сёння, не падыходзяць для вышэйшай лігі, і што патрэбны будуць дадатковыя рэсурсы, якіх сёння аб'ектыўна няма.

Скараціўшы лігу, узнімецца ўзровень матчаў у вышэйшай і першай лізе. У першай лізе будзе сумленная канкурэнцыя за выхад у вышку паміж 4-6 клубамі. Ну, і ў такіх вар'ятаў, як «Макслайн», проста не будзе шанцаў наблізіцца нават да стыкаў.

І па-ранейшаму, маё меркаванне, букмекерскі бізнэс – гэта зло для футбола. Каманда не павінна выступаць у прафесійным футболе пад такой назвай. Давайце да нас, у аматары. Дарэчы, у нашай лізе гуляе каманда пад такой назвай, класныя хлопцы. Але іх форме, па-мойму, ужо гадоў 5-6, калі не больш. Мабыць, букмекерам не цікавы аматарскі, масавы футбол і я ведаю чаму», – напісаў Ісаеў у сваім Telegram-канале.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com