Усе навіны

Гюндаган і Рудыгер былі супраць пратэстаў з боку зборнай Германіі на ЧС-2022

29 лістапада 2022, 15:32
1

Некаторыя футбалісты зборнай Германіі не падзялялі намеру рабіць пратэсты на ЧC-2022.

Як паведамляе рэсурс Bayern & Germany са спасылкай на Sport1, у групу гульцоў, якія не жадалі пратэставаць і жадалі засяродзіцца на футболе, уваходзілі Антоніа Рудыгер і Ілкай Гюндаган (абодва – мусульмане – заўв.).

Адзначаецца, што рознагалоссі прывялі да напружанасці і стварылі невялікія групы ўнутры каманды, але ў далейшым праблема была вырашана.

«Шчыра кажучы, я лічу, што зараз з палітыкай скончана. Цяпер час футбола – весялосці і святкаванні – і гэта самае галоўнае.

Думаю, Катар вельмі ганарыцца тым, што прымае чэмпіянат свету – таксама і як першая мусульманская краіна. Я з мусульманскай сям'і, таму мусульманская супольнасць ганарыцца гэтым», – гаварыў Гюндаган у інтэрв'ю The Athletic.