Усе навіны

Уладзімір Нявінскі: «У «Гомелі» будзем імкнуцца выпраўляць недахопы і глядзець у будучыню з аптымізмам»

29 лістапада 2022, 23:49

Галоўны трэнер «Гомеля» Уладзімір Нявінскі адзначыў, што кіраўніцтва ацаніла сезон паспяховым.

У сезоне-2022 каманда заняла сёмае месца.

– З кіраўніцтвам была размова. Ацанілі сезон як паспяховы. Будзем імкнуцца выпраўляць недахопы і глядзець у будучыню з аптымізмам.

- Вы прыходзілі ў каманду пасля сыходу Бiончыка. Напэўна быў ціск.

– Калі б у чымсьці былі б сумневы, то я не згаджаўся б на гэтую пасаду. Жадалася ў нашых умовах выступіць як мага лепш. Зразумела, што заўсёды будуць параўноўваць з папярэднікамі – нармальная сітуацыя. Жадалася ўсё зрабіць, каб «Гомель» і далей развіваўся і дамагаўся значных поспехаў, – сказаў Нявiнскi.