Усе навіны

Загінуў падлетак, на якога ўпалі незамацаваныя футбольныя вароты на дзіцячай пляцоўцы ў Мінску

30 лістапада 2022, 11:28

Падлетак, на якога ў лістападзе ўпалі незамацаваныя футбольныя вароты на адной са спортпляцовак Мінска, памёр. Пра гэта паведамляе выданне «Смартпрэс» са спасылкай на крыніцы блізкія да сям'і дзіцяці.

Выданне інфармуе, што пахаванне 12-гадовага школьніка пройдзе 30 лістапада.

Нагадаем, што раней стала вядома, што днём 12 лістапада падлетак разам з сябрамі гуляў у футбол на спартыўнай пляцоўцы ля жылых дамоў па вуліцы Фогеля ў Мінску.

«Ён заскочыў на вароты і стаў разгойдвацца. Пад цяжарам цела падлетка металічныя футбольныя вароты ўпалі на дзіця», – паведамляе прэс-служба СК.

Аказалася, што футбольныя вароты не былі замацаваныя. З цяжкай чэрапна-мазгавой траўмай дзіця было дастаўлена ў рэанімацыю.

Першамайскім райаддзелам СК па факце інцыдэнту распачата справа на падставе ч. 2 арт. 428 (службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com