Усе навіны

Томас Мюлер: «Неверагодна горка, што Японія абгуляла Іспанію, таму што мы выканалі хатняе заданне»

2 снежня 2022, 09:07
3

Гулец зборнай Германіі Томас Мюлер пракаментаваў перамогу над Коста-Рыкай (4:2) і вылет з ЧС-2022.

«Увогуле мы прыклалі шмат намаганняў, але ў нейкі момант мы ўжо не ідэальна трымалі пазіцыі, таму што хацелі зашмат. Мы страцілі дысцыпліну. Высілкі, якія мы прыклалі, былі велізарнымі, але эфектыўнасць была недастатковай.

Вядома, для нас неверагодна горка, што Японія абгуляла Іспанію, таму што мы выканалі хатняе заданне. Гэта адчуванне бездапаможнасці», – сказаў Мюлер.